Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзеляць Беларусі 1,3 мільёна даляраў для барацьбы з каранавірусам


Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка
Мэдык у ахоўным касьцюме бярэ аналіз на каранавірус на беларуска-літоўскім памежным пераходзе Каменны Лог, 18 сакавіка

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША вырашыў надаць Беларусі дапамогу ў памеры 1,3 мільёна даляраў. Грошы будуць выдзеленыя на патрэбы аховы здароўя ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

Сродкі выдзеляць на барацьбу на фінансаваньне сыстэмы аховы здароўя для барацьбы з каранавіруснай інфэкцыяй: падрыхтоўку лябараторый, паляпшэньне дыягностыкі COVID-19 і эпідяміяляягічнага назіраньня, падтрымку тэхнічных экспэртаў, для інфармаваньня пра рызыкі падчас пандэміі і іншыя мерапрыемствы.

Усяго Дзяржаўны дэпартамэнт і Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) вылучылі 274 мільёна даляраў на дапамогу дзясяткам краінаў сьвету ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

За апошнія 20 гадоў агульная дапамога ЗША Беларусі склала больш за 301 мільён даляраў ЗША, у тым ліку 1,5 мільёна даляраў — сыстэме аховы здароўя краіны, адзначаецца ў паведамленьні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG