Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Збалянсуйце працу, адпачынак і асабісты час». Парады астранаўтаў NASA, як эфэктыўна жыць у адасобленасьці


Пэгі Ўітсан навонкі Міжнароднай касьмічнай станцыі
Пэгі Ўітсан навонкі Міжнароднай касьмічнай станцыі

У апошнія тыдні ўсё больш людзей на Зямлі мусяць заставацца ў памяшканьнях, каб такім чынам запаволіць распаўсюд каранавірусу і пазьбегнуць перапаўненьня шпіталяў і іншых установаў аховы здароўя.

Некалькі астранаўтаў Аэракасьмічнага агенцтва ЗША (NASA), якія маюць за сабой досьвед доўгага прабываньня ў ізаляванай прасторы касьмічнага апарату, падзялілася парадамі, як паводзіць сябе ў такой сытуацыі — самотна або з групай таварышаў — і як эфэктыўна выкарыстоўваць час адасобленасьці.

Скот Кэлі (правёў амаль год на борце Міжнароднай касьмічнай станцыі)

  • расплянуйце свой дзень і строга прытрымлівайцеся гэтага пляну
  • не прысьвячайце сябе толькі працы, абавязкова знайдзіце час для забавы і расслабленьня (будучы ў космасе, Кэлі двойчы паглядзеў сэрыял «Гульня тронаў»)

Пэгі Ўітсан (першая жанчына-камандзір Міжнароднай касьмічнай станцыі, правяла на арбіце 665 сутак)

  • ізаляцыя/карантын дае вам больш часу, каб падумаць і зрабіць тое, на што вы ня маеце часу ў нармальным жыцьці — скарыстайце гэтую нагоду

Эн Маклэйн (правяла на арбіце 203 сутак)

  • пакуль дзейнічаць, дайце знаць, што хочаце зрабіць
  • калі вы зрабілі нешта дрэнна, не маўчыце, абмяркуйце няўдачу зь іншымі
  • прапануйце рашэньні, ня толькі праблемы
  • будзьце адкрытымі адносна сваіх слабасьцяў і пачуцьцяў*не перадавайце свайго стрэсу іншым
  • збалянсуйце працу, адпачынак і асабісты час

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG