Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Вялікай Брытаніі заразіўся COVID-19 і самаізаляваўся


Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан у Twitter расказаў, што атрымаў пазытыўны тэст на COVID-19. Цяпер ён мае нязначныя сымптомы.

Як расказаў Борыс Джонсан, ён у самаізаляцыі, але працягвае працу ў рэжыме відэаканфэрэнцыяў. Прэм'ер падкрэсьліў, што сымптомы нязначныя — тэмпэратура і кашаль. Яны зьявіліся за апошнія 24 гадзіны.

Джонсан заклікаў іншых змагацца з каранавірусам — заставацца дома і выконваць рэкамэндацыі мэдыкаў.

Днём раней стала вядома, што COVID-19 выявілі ў прынца Ўэльскага Чарльза, сына брытанскай каралевы.

Агулам у Вялікай Брытаніі выявілі звыш 11,6 тысячы выпадкаў інфікаваньня новым каранавірусам — краіна на 9-м месцы ў сьвеце паводле гэтага паказьніку. Ад COVID-19 там памерлі 578 чалавек, выпісалі здаровымі 135 пацыентаў, застаюцца хворымі 10,9 тысячы (7-е месца ў сьвеце ў колькасьці «актыўных выпадкаў»), сама меней 163 пацыенты застаюцца ў цяжкім ці крытычным стане.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG