Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк выдзеліць Беларусі экстранае фінансаваньне на барацьбу з каранавірусам


Шпіталізацыя хворага з падазрэньнем на каранавірус
Шпіталізацыя хворага з падазрэньнем на каранавірус

Сусьветны банк забясьпечыць Беларусь фінансаваньем для набыцьця прадметаў мэдычнага прызначэньня ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у беларускім прадстаўніцтве банку.

«Сусьветны банк зробіць усё магчымае, каб дапамагчы Беларусі адрэагаваць на мэдыцынскія, сацыяльныя і эканамічныя праблемы, зьвязаныя з распаўсюдам COVID-19. Цяпер беларускі ўрад і Сусьветны банк сумесна працуюць над плянаваньнем, фінансаваньнем, а таксама купляй прадметаў мэдыцынскага прызначэньня», — адзначылі ў прадстаўніцтве.

Сума фінансавай дапамогі пакуль што не агучваецца.

Згодна з абноўленымі дадзенымі Міністэрства аховы здароўя, колькасьць асобаў, заражаных каранавірусам у Беларусі, вырасла ад 81 да 86.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG