Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель працягвае ўмацоўвацца пасьля падзеньня 


Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацаваньня рубля, які «адбіў» у даляра больш за 1 капейку.

Калі напярэдадні за амэрыканскую валюту прасілі 2,60 рубля, то цяпер ён каштуе 2,5872.

Эўра ў пачатку таргоў страціў 2 капейкі — ад учорашніх 2,82 рубля адкаціўся да 2,7964.

На гэтым фоне ўмацоўваецца расейскі рубель, які даражэе таксама і на Маскоўскай біржы — там плюс 2 рублі да даляра і 1,5 рубля да эўра.

Гэта абумоўлена ростам цэнаў на нафту: марка Вrent з пастаўкай у траўні вырасла на 3,72% да 28,16 даляра за барэль. WTI, адпаведна, на 5% да 25,21 даляра.

У абменных пунктах Беларусі банкі купляюць даляр за 2,55–2,60 рубля і прадаюць максымальна за 2,70. Эўра набываюць ад 2,75 рубля і прадаюць па цане да 2,90 рубля. Пасьля дэфіцыту ў першы дні пасьля абвалу замежная валюта ў касах зноў зьявілася.

23 сакавіка даляр вырас адразу на 8 капеек і дасягнуў адзнакі 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускай грашовай адзінкі. Эўра тады дадаў 6 капеек да 2,83 рубля. Гэта таксама быў абсалютны рэкорд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG