Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта карантын, калі ёсьць танкі


Лукашэнка не зьбіраецца адмяняць парад на Дзень перамогі


Апазыцыя скасавала масавыя акцыі на Дзень Волі. Упершыню за 30 гадоў.

Тое ж самае зрабіла і беларуская дыяспара — у Амэрыцы, Канадзе, Брытаніі, Чэхіі, Францыі, паўсюль. Упершыню за 70, калі не за 100 гадоў.

Сымбалі і гісторыя — паняцьці важныя. Але жыцьцё людзей, іх будучыня — важня ня меней.

Улады, як выглядае, адмяняць парад на 9 мая не зьбіраюцца — у Менск ужо прывезьлі дзьве тысячы салдат і афіцэраў. Выводзіцца з боксаў бронетэхніка.

А можа быць, мы ня ўсё ведаем, і, расчараваўшыся ў мэдычных якасьцях трактараў, Аляксандар Рыгоравіч вырашыў давіць вірус танкамі?

Аляксандар Рыгоравіч, танкамі зь вірусам не змагаюцца — гусеніцамі вы толькі раструшчыце асфальт на менскіх праспэктах.

Я, як былы ракетчык скажу: ракетамі яго, вірус. Ракетамі!

Тут галоўнае што? Галоўнае — дакладна пацэліць ракетай у мікроб!

Хаця супастаты з NATO кажуць, што ёсьць і больш дзейная зброя — карантын.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG