Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў заявіў, што парушальнікаў карантыну варта было б забіваць


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што парушальнікаў карантыну ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі варта забіваць. Словы кіраўніка Чачні прыводзіць «Каўкаскі вузел».

На пасяджэньні ўрада Чачні Кадыраў распавёў пра жыхара рэспублікі, які вярнуўся з паломніцтва ў Мэку і ня стаў выконваць карантын.

«Калі ў яго гэтая хвароба, тысячамі людзі захварэюць, — сказаў кіраўнік Чачні, дадаўшы: — Чалавека, які сам сабе стварае гэтую праблему, калі спытаць мяне, варта было б забіць. Ня толькі сам хварэе, [але і заражае] сваю сям’ю, сваіх сясьцёр, братоў, суседзяў».

Па афіцыйных дадзеных, у Чачні выяўлены адзін выпадак інфікаваньня каранавірусам, яшчэ ў двух чалавек — падазрэньне на інфікаваньне. Двое нядаўна вярнуліся з Мэкі, адзін прыехаў са Стамбула, — піша «Медиазона».

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

11 сакавіка Кадыраў заклікаў не перажываць з прычыны каранавіруса, сьцьвярджаючы, што тыя, у каго ёсьць здароўе, яго перанясуць, а тыя, у каго яго няма, — не перанясуць. Кадыраў таксама рэкамэндаваў есьці часнык для ўмацавання імунітэту (САЗ ня лічыць такую меру прафіляктыкі дзейснай).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG