Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вы не адны». Зьявілася онлайн-мапа беларусаў, якія добрааахвотна самаізаляваліся падчас пандэміі


Скрыншот мапы #StayHome
Скрыншот мапы #StayHome

Магілёўцы Сяргей Пехцераў і Антон Турко за два дні зрабілі онлайн-мапу ў падтрымку беларусаў, якія самаізаляваліся падчас пандэміі каранавірусу.

Мапа мае паказаць людзям, якія сьвядома застаюцца дома, што яны не адны, і «зьняць стрэс», распавялі стваральнікі Tut.by. А таксама прадэманстраваць, што самаізаляцыя магчымая, тым, «у каго ёсьць магчымасьць пайсьці на карантын, але яны не сьпяшаюцца, бо ня бачаць пагрозы».

Адзначыцца на мапе ядома.бел можна праз телеграм-бот. Пры пераходзе робат пытаецца, ці засталіся вы дома менавіта на час эпідэміі каранавірусу. Калі не — сыстэма проста дзякуе вам за адказ, калі так — прапануе адправіць геалякацыю або ўпісаць GPS-каардынаты, каб ваша аватарка зьявілася на мапе. Запыт каардынатаў патрэбен, каб вас выпадкова не закінула віртуальна ў іншую частку сьвету, але найперш важная колькасьць удзельнікаў, а не дакладнасьць каардынатаў, адначаюць аўтары.

«Калі вы не выходзіце лішні раз з хаты, то можна і трэба адзначыцца. Чым больш будзе людзей на мапе, тым мацнейшай будзе падтрымка самаізаляцыі», — кажа адзін са стваральнікаў мапы Сяргей Пехцераў, адказны за яе дызайн і тэставаньне.

Ён кажа, што мапу рабілі для беларусаў, але функцыянальна яна не абмежаваная. Хоць, вядома, калі да яе далучыцца ўвесь сьвет, сэрвэр можа ня вытрымаць нагрузкі.

Менш чым за суткі да праекту далучыліся амаль 400 чалавек, кажуць аўтары. На момант публікацыі на мапе адзначыліся ўжо больш за 900 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG