Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пандэмія COVID-19 паскараецца, — кіраўнік САЗ


Тэдрас Гебрэесус
Тэдрас Гебрэесус

Пандэмія хваробы COVID-19, выкліканай новым каранавірусам, паскараецца, заявіў 23 сакавіка кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус.

На сёньня зарэгістравана ўжо больш за 300 тысяч выпадкаў захворваньня на COVID-19 амаль ва ўсіх краінах, сказаў Гебрэесус. Ён дадаў, што гэтая лічба «разрывае сэрца», бо з лічбамі стаяць людзі, чыё жыцьцё «перакульнулася».

Ён адзначыў, што хваробе спатрэбілася 67 дзён, каб былі зарэгістраваныя першыя 100 тысяч выпадкаў, 11 дзён для наступных 100 тысяч і толькі чатыры дні для апошніх 100 тысяч.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Кіраўнік САЗ заклікаў выкарыстаць супраць пашырэньня вірусу ня толькі «абарончыя» меры — заклікаць людзей заставацца дома і трымаць фізычную дыстанцыю ад іншых. Паводле яго, трэба праводзіць тэсты ў кожным падазроным выпадку, ізаляваць і аказваць дапамогу ў кожным пацьерджаным выпадку, а таксама адсочваць і пасылаць на карантын тых, хто быў у шчыльным кантакце з хворымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG