Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менску і Рызе могуць перанесьці на год


Маскот (талісман) Чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году.
Маскот (талісман) Чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазэль. Ягоныя словы цытуе сайт беларускай фэдэрацыі хакею. Такія захады могуць быць выкліканыя распаўсюдам каранавірусу.


Прэзыдэнт IIHF Рэнэ Фазэль дапускае, што сусьветны чэмпіянат па хакеі, які мусіў праходзіць у Менску і Рызе ў 2021 годзе можа быць перанесены на год.

«Мы бачым, што ва ўмовах сёньняшняга дня проста немагчыма правесьці чэмпіянат, усё лігі, нават КХЛ і НХЛ, за выключэньнем чэмпіянату Беларусі, адменены. Рана казаць пра тое, калі будзе праведзены гэты чэмпіянат, трэба сачыць за сытуацыяй крок за крокам. Усе далейшыя рашэньні будзе прымаць савет IIHF, у нас кантракт з Беларусьсю і Латвіяй на наступны год, з Фінляндыяй на 2022-й. На сёньняшні дзень статус такой: наступны чэмпіянат пройдзе ў Беларусі і Латвіі, але ўсё можа памяняцца, – сказаў Фазэль.

На сёньня апроч Беларусі адмененыя ўсе футбольныя турніры. Сусьветны чэмпіянат па хакеі Беларусь і Латвія зьбіраюцца праводзіць у 2021 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG