Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдаткуюць 1 трыльён даляраў на барацьбу з каранавірусам


Тэсты на каранавірус прайшлі ўжо 195 тысяч амэрыканцаў. Дональд Трамп падчас прэс-канфэрэнцыі распавёў, як у ЗША змагаюцца з пандэміяй.

На брыфінгу прысьвечаным барацьбе з каранавірусам прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, што рыхтуецца пакет эканамічных захадаў для змаганьня з пандэміяй, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У амэрыканскую эканоміку паступіць каля 1 трыльёну даляраў у выглядзе дапамогі ад дзяржавы, адзначае Дональд Трамп.

Гэтыя захады робяцца для стымуляваньня эканомікі і жыхароў ЗША, якія пацярпелі ад новага вірусу.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс паведаміў, што ўжо 195 тысяч амэрыканцаў здалі тэст на каранавірус, 19 343 тэсты паказалі станоўчы вынік.

Па дадзеных сайту worldometers.info, які зьбірае ўсе дадзеныя пра каранавірус у сьвеце, у ЗША на каранавірус захварэлі 26 892 чалавекі, 348 чалавек памерлі. Па гэтых дадзеных, ЗША сталі трэцьцімі ў сьвеце па агульнай колькасьці захварэўшых пасьля Італіі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG