Падзеі 22 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы публічна павесілі Кастуся Каліноўскага, аднаго зь лідэраў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.
Таксама ў гэты дзень
1894 — адбылася першая хакейная гульня на Кубак Стэнлі.
1921 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускі звон», рэдактарам якой быў Францішак Аляхновіч.
1943 — была спалена разам з насельніцтвам вёска Хатынь.
1963 — выйшаў альбом Please Please Me брытанскага гурту The Beatles.
1991 — быў утвораны Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
1993 — карпарацыя Intel прэзэнтавала свой першы арыгінальны працэсар Pentium.
2006 — на Кастрычніцкай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг вакол намётавага мястэчка, якое арганізавалася ў выніку пратэсту супраць сфальшаваных выбараў. Людзі пастанавілі перайменаваць плошчу Кастрычніцкую ў Каліноўскага.
У гэты дзень нарадзіліся
1786 — Яхім Лялевэль, гісторык і грамадзкі дзяяч Рэчы Паспалітай.
1920 — Аляксей Пысін, беларускі літаратар.
1943 — Джордж Бэнсан, амэрыканскі гітарыст і вакаліст.
1957 — Яцэк Качмарскі, польскі бард часоў Салідарнасьці.
1965 — Юрась Шамецька, беларускі паэт.
У памяці
1925 — загінуў у авіякатастрофе Аляксандар Мясьнікоў, першы кіраўнік савецкай Беларусі.
1986 — памерла Ніна Каменская, беларускі гісторык.
2008 — памёр Леанід Аляксееў, археоляг, дасьледчык гісторыі Полацкага княства.