Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія ўвяла надзвычайнае становішча ў сувязі з каранавірусам


Дабрачынная арганізацыя раздае ежу і напоі ў Тбілісі 18 сакавіка 2020
Дабрачынная арганізацыя раздае ежу і напоі ў Тбілісі 18 сакавіка 2020

Грузія ад сёньняшняга дня ўвяла на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

Як паведамляе агенцтва Reuters, пасьля рашэньня прэзыдэнта парлямэнт Грузіі адразу ж ухваліў гэты крок.

Сярод іншага, будуць забароненыя зборы людзей больш, чым па 10 чалавек. Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя заявіў, што пры гэтым ніякія правы і свабоды грузінскіх грамадзян ня будуць абмяжоўвацца.

Раней Грузія закрыла свае межы для замежных грамадзян і спыніла авіяпералёты зь іншых краін. У Грузіі закрыліся ўсе курорты, рэстараны і крамы, акрамя прадуктовых.

Пры гэтым у Грузіі на гэты час зарэгістравана 49 выпадкаў інфэкцыі новым каранавірусам — гэта менш, чым афіцыйная лічба ў Беларусі. Адзін пацыент выздаравеў, сьмерцяў ад COVID-19 у Грузіі не зафіксавана.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG