Нацыянальны банк Беларусі накіраваў камэрцыйным банкам рэкамэндацыі наконт абслугоўваньня фізычных асобаў з улікам павышанага попыту на асобныя апэрацыі, піша БелТА.
Банкам загадалі на не дапускаць неабгрунтаваных абмежаваньняў і (або) узнагарод за правядзеньне банкаўскіх аберацый. Гаворка таксама ідзе пра апэрацыі, зьвязаныя з атрыманьнем наяўных грошай з бягучых рахункаў і правядзеньнем безнаяўных разьлікаў.
Банкам таксама раяць не завышаць курс канвэрсіі пры здыманьні фізычнымі асобамі наяўнай замежнай валюты, адрознай ад валюты бягучага банкаўскага рахунку, у тым ліку рахунку ўкладу, а таксама пры пералічэньні замежнай валюты па рахунках, адкрытых у розных замежных валютах.
Акрамя таго, ва ўмовах адсутнасьці па абʼектыўных прычынах дастатковага абʼёму наяўных даляраў банкам неабходна падмацоўваць абменьнікі іншай замежнай валютай.
Нацыянальны банк таксама зьвярнуў увагу банкаў на неабходнасьць узважанага падыходу да ўстанаўленьня розьніцы паміж курсамі куплі і продажу замежнай валюты.