Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус зьмяніў расклад грамадзкага транспарту ў Менску. Гадзіна пік цяпер — да 10-й


Грамадзкі транспарт Менску ад 23 сакавіка пачне хадзіць ранкам часьцей, час пік у раскладзе працягнулі да 10:00.

Гэта зрабілі, каб разьвесьці ранішнія плыні рабочых і студэнтаў. Міністэрства адукацыі 20 сакавіка перанесла пачатак заняткаў ва ўнівэрсытэтах на 10:00. Акрамя таго, ва ўнівэрсытэтах арганізавалі часовыя разрывы паміж першай і другой зьменамі навучаньня, для таго, каб мінімізаваць «накладаньні» кантактаў студэнтаў.

У Менску зьмены закрануць 278 маршрутаў

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Маніторынг пасажырапатокаў у гарадзкім наземным транспарце і ў мэтрапалітэне паказвае, што ў параўнаньні з пачаткам сакавіка напаўняльнасьць транспарту зьменшылася. На 20 сакавіка мэтрапалітэн перавозіць у суткі на 115 тысяч чалавек менш, наземны транспарт – на 102 тысяч чалавек менш.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG