Праз забарону ўезду ў Расею іншаземцаў Беларуская чыгунка з 20 сакавіка скасавала 24 цягнікі, маршруты якіх праходзілі па расейскай тэрыторыі.
Да зьняцьця абмежаваньняў з 20 сакавіка скасаваныя цягнікі: № 64/63 Менск — Новасібірск, ад 22 сакавіка — цягнікі:
- № 308/307 Баранавічы — Саратаў;
- № 390/389 Менск — Анапа;
- № 236/237 Менск — Масква — Менск;
- № 221/222 Берасьце — Масква і Менск — Масква.
Ад 23 сакавіка ня будуць хадзіць цягнікі:
- № 66/65 Менск — Мурманск;
- № 76/75 Гомель — Масква;
- № 302/301 Менск — Адлер;
- № 104/103 Берасьце — Новасібірск;
- № 150/149 Менск — Мінэральныя Воды;
- № 328/327 Менск — Казань;
- № 134/133 Менск — Архангельск.
- Як паведаміла раней Беларуская чыгунка, цягнікі паміж Беларусьсю і Расеяй будуць хадзіць паводле ранейшага раскладу да 0 гадзін 19 сакавіка, а пасьля пачатку забароны зьмяняюцца маршруты памежных цягнікоў: яны будуць рухацца да апошняй беларускай памежнай станцыі.
- Самалёты «Белавія» з 18 сакавіка па 30 красавіка ня будуць лятаць у расейскія гарады Варонеж, Краснадар, Казань, Маскву (аэрапорт Жукоўскі), Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне і Сочы. У той жа час Расея дазволіла лятаць праз сваю тэрыторыю транзытам.
- Аўтобусны перавозьнік — дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» — зь вечара 17 сакавіка спыніў рэйсы ў Маскву і Санкт-Пецярбург.
- Раней з прычыны закрыцьця межаў былі спыненыя пасажырскія зносіны Беларусі зь Літвой, Латвіяй, Украінай, Польшчай і Чэхіяй. Грузавыя цягнікі ходзяць у звычайным рэжыме.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ