Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі прэмʼер абвясьціў, што неўзабаве закрыюцца школы


Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан паведаміў, што ўрад неўзабаве прыме рашэньне закрыць школы ў краіне ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Яго цытуе агенцтва Reuters.

Дагэтуль брытанскія ўлады пакідалі такое рашэньне на выбар дырэктару канкрэтнай школы. Яны тлумачылі гэта тым, што закрыцьцё школаў ня спыніць эпідэміі, але створыць дадатковую нагрузку на людзей у сыстэме аховы здароўя, якія маюць дзяцей. Аднак працяг працы школаў выклікаў крытыку, бо пры гэтым урад заклікаў абмежаваць усе сацыяльныя кантакты, каб запаволіць пашырэньне каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG