Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна Плошчы-2006


Плошча 2006: пратэст, які расьцягнуўся на 7 дзён
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:34 0:00

Падзеі 19 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 сакавіка 2006 году ў Беларусі прайшлі трэція прэзыдэнцкія выбары, у выніку якіх уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка. Вынікі выбараў сталі прычынай тыднёвай акцыі пратэсту, якая атрымала назву Плошчы-2006.

Таксама ў гэты дзень

1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

1958 — у Страсбургу адкрылася першае паседжаньне Эўрапарлямэнту.

1982 — пачатак Фалклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй.

2003 — пачалася вайна ў Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся

1612 — Соф'я Слуцкая, княгіня, праваслаўная сьвятая.

1895 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.

1921 — прафэсар Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

1931 — прафэсар Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца і гісторык літаратуры.

У памяці

1887 — памёр Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG