Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер MozgON атрымаў 15 дзён арышту за заклікі да акцыі каля «Белнафтахіму»


Блогер Уладзімер Цыгановіч, фота «Вясны»
Блогер Уладзімер Цыгановіч, фота «Вясны»

Блогер Уладзімер Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна асуджаны на 15 содняў арышту за заклікі ў інтэрнэце ўдзельнічаць у несанкцыянаванай масавай акцыі, паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Справа датычыць мітынгу каля офісу «Белнафтахіму» ў Менску 25 лютага. Напярэдадні Ўладзімер Цыгановіч заклікаў прыйсьці туды ўсіх, каго турбуе павышэньне цэнаў на паліва, і задаць пытаньні на гэты конт кіраўніцтву канцэрну. Акцыя адбылася. На сустрэчу прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

Пасьля акцыі блогер атрымаў пратакол паводле ч. 3 арт. 23.34 КаАП — за заклікі 24 лютага ў тэлеграм-канале прыйсьці да «Белнафтахіму» на мітынг без дазволу Менгарвыканкаму.

Суд прызначылі на 12 сакавіка. У судзе паплечнікі блогера даведаліся, што на той дзень прызначылі ажно два адміністрацыйныя працэсы супраць Цыгановіча. Прычым адзін, які вяла судзьдзя Тацяна Матыль, ужо скончыўся. Хутчэй за ўсё, суд датычыў заклікаў да іншай акцыі — на МКАД, вынікі яго пакуль не вядомыя, расказаў «Вясьне» аўтар каналу «ДримДим».

У сьнежні 2019 і ў студзені 2020 году некалькі блогераў былі засуджаныя на штрафы і арышты за ўдзел у сьнежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. Напрыклад, блогер Сяргей Ціханоўскі («Краіна для жыцьця») агулам атрымаў 30 содняў арышту, а Зьміцер Казлоў («Шэры кот») — рэкордныя 120 содняў у выніку васьмі судоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG