У Беларусі павялічаны пэрыяд для знаходжаньня іншаземцаў, паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграме.
«У сувязі з увядзеньнем шэрагам дзяржаваў абмежавальных мераў, зьвязаных з уездам замежных грамадзян на іх тэрыторыю, падразьдзяленьні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Беларусі будуць працягваць тэрмін знаходжаньня замежных гасьцей у нашай краіне да 90 дзён, а пры неабходнасьці і звыш гэтага пэрыяду», — паведаміла Вольга Чамаданова.
Замежніку для падаўжэньня тэрміну неабходна зьвярнуцца ў падразьдзяленьне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжаньня (рэгістрацыі).
Аформіць выязную візу можна ў Нацыянальным аэрапорце Менск. Напрыклад, калі замежны госьць даведаўся аб адмене свайго рэйсу непасрэдна пасьля прыезду ў аэрапорт.