Падзеі 18 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1595 — Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.
1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.
Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у новым выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».
2006 — абанэнты апэратару Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца кровапраліцьцё і правакацыі.
У гэты дзень нарадзіліся
1858 — Рудольф Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.
1894 — Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.
1928 — Юрась Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.
1932 — Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.
У памяці
1758 — памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.
1980 — памёр Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.
2010 — памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.