Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ня ўведзены карантын праз пандэмію каранавірусу, многія беларусы самі сталі працаваць дома. У Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, Ізраілі прынятыя жорсткія захады ўрадаў, і пераважная большасьць людзей, у тым ліку і ўраджэнцы Беларусі, працуюць у «хатніх офісах». Прапануем галерэю самых розных «хатніх офісаў» падчас пандэміі.