Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Віцебск атрымаў магдэбурскае права


Фота Аляксандра Ўсольцава
Фота Аляксандра Ўсольцава

Падзеі 17 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1597 — Жыгімонт ІІІ Ваза надаў Віцебску магдэбурскае права. Горад атрымаў герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.

Герб Віцебску
Герб Віцебску

1948 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды і Францыя падпісалі Брусэльскі пакт. Так быў утвораны абарончы Заходнеэўрапейскі зьвяз, які паклаў пачатак NATO.

1983 — у Купалаўскім парку ў Менску моладзевае згуртаваньне «Беларуская Майстроўня» зладзіла шматлюднае Гуканьне вясны. Сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, яно давала магчымасьць зьбірацца разам патрыятычна настроеным людзям.

Гуканьне вясны, 1983 год
Гуканьне вясны, 1983 год

1991 — у СССР прайшоў рэфэрэндум аб праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу выказаліся 82,7% выбарнікаў, гэта быў самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі.

2012 — Беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла пра расстрэл Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, меркаваных выканаўцаў тэракту ў менскім мэтро.

У гэты дзень нарадзіліся

1789 — Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса, які называўся «Полацкі штомесячнік» і пачаў выходзіць у 1818 годзе.

1900 — Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык.

1948 — Ўільям Гібсан, канадзкі пісьменьнік, пачынальнік літаратурнага жанру «кібэрпанк».

У памяці

1951 — памёр беларускі паэт і перакладнік Альберт Паўловіч. У менскім доме Паўловіча на пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся беларускія пісьменьнікі.

1956 — памерла Ірэн Жаліё-Кюры, францускі фізык і хімік, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў хіміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG