У ноч з 16 на 17 сакавіка «Укрзалізныця» прыпыніць міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны, паведамляе прэс-служба «Укрзалізныці» ў спэцыяльным інфармацыйным тэлеграм-канале.
«У ноч з 16 на 17 сакавіка 2020 году „Укрзалізныця“ цалкам прыпыняе міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны. Шэраг міжнародных цягнікоў зробіць апошнія рэйсы сёньня», - паказваецца ў паведамленьні.
Паводле абвесткі «Укрзалізныці», пасажырам вяртаецца поўная цана білетаў на адмененыя міжнародныя цягнікі — без адлічэньня дадатковых збораў.
Раней сёньня пра спыненьне ад 00.00 16 сакавіка міжнароднага пасажырскага чыгуначнага руху паведаміла Літва.
Ад сёньняшняга дня спыніла рух міжнародных пасажырскіх цягнікоў і Польшча.
Беларусь засталася адна зь нямногіх краінаў, куды дагэтуль яшчэ езьдзяць цягнікі з Расеі.