Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Магілёва памёр, ускрыўшы вены ў судзе


Валер С.
Валер С.

44-гадовы жыхар Магілёва Валер С. 10 сакавіка ўскрыў вены, чакаючы пасяджэньня ў судзе Кастрычніцкага раёну. Мэдыкі ня здолелі выратаваць мужчыну, якога вінавацілі ў крадзяжы мабільнага тэлефона.

Паводле крыніц Свабоды, мэдыкі зафіксавалі клінічную сьмерць мужчыны ў машыне хуткай дапамогі а 17 гадзіне 10 сакавіка. Памёр мужчына на наступны дзень у шпіталі.

Інфармацыю пра здарэньне Свабодзе пацьвердзіла прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

«10 сакавіка ў камэры для часовага ўтрыманьня абвінавачаных у будынку суду Кастрычніцкага раёну Магілёва раней неаднаразова суджаны 44-гадовы мужчына нанёс сабе цялесныя пашкоджаньні. Пры аказаньні першай мэдычнай дапамогі абвінавачваны чыніў актыўны супраціў. Ён быў шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя, дзе 12 сакавіка памёр. Падчас агляду асабістых рэчаў мужчыны была знойдзена пакінутая ім запіска», — паведаміла прадстаўніца СК.

Паводле яе, папярэдне на ягоным целе ня выявілі іншых пашкоджаньняў, апрача прычыненых самастойна. Магілёўскі СК праводзіць праверку гэтага факту, прызначана судова-мэдычная экспэртыза.

Як даведалася Свабода, нябожчык меў рэгістрацыю ў новым жылым масіве ў пасёлку Грабянёва. Будаваў там катэдж. Суседзі кажуць, што даўно ня бачылі яго гаспадароў. У 2019-м паўгода працаваў на станцыі тэхнічнага абслугоўваньня непадалёк ад Грабянёва. Начальства характарызуе яго як добрага спэцыяліста, але заклапочанага сваімі праблемамі. Калі яго бралі, ня ведалі, што супраць яго распачатая крымінальная справа. Ён пастаянна зьбягаў з працы вырашаць праблемы, зьвязаныя зь ёй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG