Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усебеларускі Кангрэс за незалежнасьць адклалі ў сувязі з каранавірусам


Акцыя за незалежнасьць супраць інтэграцыі з Расеяй, Менск 8 сьнежня
Акцыя за незалежнасьць супраць інтэграцыі з Расеяй, Менск 8 сьнежня

Прадстаўнікі дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзянскіх ініцыятываў, якія арганізуюць Усебеларускі кангрэс за незалежнасьць, заявілі пра перанос збору з 15 сакавіка на пазьнейшы час.

Гэта выклікана абмежаваньнем, якое ўвяло для масавых мерапрыемстваў да 6 красавіка Міністэрства аховы здароўя з прычыны пандэміі каранавірусу.

Аргкамітэт заявіў, што працягне рыхтаваць Кангрэс. Пры патрэбе ў фармаце онлайн пройдуць круглыя сталы і тэматычныя канфэрэнцыі з удзелам грамадзкіх дзеячоў і экспэртаў.

«Мы занепакоеныя тым, што рэжым Пуціна пасьля разьвязаньня ўнутраных пытаньняў гатовы ўзмацніць сыстэмную дзейнасьць на пазбаўленьне незалежнасьці Беларусі, — піша ў заяве аргкамітэт. — Для гэтага можа быць выкарыстаны саміт кіраўнікоў дзяржаваў ЭАЭС 19 траўня ў Менску. Беларускую ўладу прымушаюць падпісаць стратэгію эўразійскай інтэграцыі да 2025 году, якая супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам».

Арганізатары спадзяюцца правесьці форум да сярэдзіны траўня і просяць прадстаўнікоў структураў грамадзянскай супольнасьці вылучыць сваіх дэлегатаў на Ўсебеларускі кангрэс за незалежнасьць.

«Толькі разам мы сфармуем агульнанацыянальны падыход да
абароны незалежнасьці Беларусі, абвесьцім на ўвесь сьвет
нацыянальны вэрдыкт супраць інтэграцыі з імпэрскай Расеяй і
прапануем дэмакратычную альтэрнатыву разьвіцьця сувэрэннай
Рэспублікі Беларусі», — адзначаецца ў заяве.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG