Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель крыху ўзмацніўся да даляра і эўра, але не вярнуўся да курсаў мінулага тыдня


Пасьля панядзелкавага падзеньня беларускага рубля адносна даляра на 5% і эўра на 6,2% у аўторак рубель узмацніўся на 1,3% да даляра і на 1,5% да эўра. Першыя таргі ў сераду зноў далі невялікі рост рубля.

Па выніках таргоў у Менску за даляр давалі 2,3141 рубля, за эўра — 2,6214 рубля. Гэта менш на адпаведна 0,6 капейкі і 1,4 капейкі за аўторкавы курс. Але ўсё яшчэ істотна больш за тое, што было на мінулым тыдні (2,24 рубля за даляр і 2,52 рубля за эўра).

Расейскі рубель тым часам узмацняецца да беларускага. Цяпер на менскай валютнай біржы за 100 расейскіх рублёў даюць на паўтары беларускія капейкі больш: 3,2363 беларускага рубля за сотню расейскіх (плюс 0,4% да аўторка). На мінулым тыдні за сто расейскіх давалі 3,32 беларускага рубля.

На Маскоўскай біржы падзеньня ўжо не адбываецца: раніцай 11 сакавіка індэкс яе вырас на 1,5%, індэкс РТС — на 2%. Курс расейскага рубля трымаецца на ранейшым узроўні: 71 расейскі рубель за даляр (ваганьні каля нуля), 81 расейскі рубель за эўра (плюс 0,5 капейкі).

Цэны на нафту таксама стабілізаваліся: цяпер за барэль Brent просяць 37,34 даляра, за WTI — 34,41 даляра, за Urals — 31,4 даляра. Ваганьні цэнаў Brent і WTI за раніцу аўторка меншыя за 1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG