Мы схадзілі да пункту абмену валюты ў цэнтры Менску і спыталі яго наведнікаў, як зьберагчы грошы падчас абвалу курсаў.
9 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША абнавіў гістарычны максімум: амэрыканская валюта падаражэла адразу на 0,1122 капейкі да 2,3518 беларускага рубля. Яшчэ больш істотны скачок зрабіў эўра — на 15 капеек, да 2,6750 беларускага. Гэта таксама абсалютны рэкорд, ранейшы быў на ўзроўні 2,5580.