Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане прыпынілі продаж замежнай валюты


Урад Казахстану забараніў куплю замежнай валюты, не зьвязаную з выкананьнем бягучых абавязаньняў, пацьвердзіў намесьнік міністра фінансаў краіны Берык Шалпанкулаў. Гэта адбылося пасьля абвалу мясцовай валюты — тэнге — на фоне падзеньня нафты і расейскага рубля.

Як пішуць казахстанскія СМІ, абменныя пункты Алматы, Нур-Султану і Шымкенту прыпынілі продаж замежнай валюты ў чаканьні таргоў. Кошт аднаго даляра вагаецца ад 385 да 394 тэнге.

9 сакавіка расейскі рубель апусьціўся да чатырохгадовага мінімуму пасьля падзеньня цэнаў на нафту ў выніку разрыву перамоваў паміж лідэрамі краінаў — экспартэраў нафты (OPEC), Саудаўскай Арабіяй і Расеяй. Калі яшчэ на мінулым тыдні нафта таргавалася недалёка ад 50 даляраў за барэль, то цяпер яна набліжаецца да 30 даляраў.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 сакавіка даляр ЗША абнавіў гістарычны максімум: амэрыканская валюта падаражэла адразу на 0,1122 капейкі, да 2,3518 беларускага рубля.

Яшчэ больш істотны скачок зрабіў эўра — на 15 капеек, да 2,6750 беларускага. Гэта таксама абсалютны рэкорд, ранейшы быў на ўзроўні 2,5580.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG