Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты БНТУ будуць вучыцца ў звычайным рэжыме ад 10 сакавіка

абноўлена

Адзін з карпусоў БНТУ, ілюстрацыйнае фота
Адзін з карпусоў БНТУ, ілюстрацыйнае фота

Дыстанцыйнае навучаньне студэнтаў БНТУ скончыцца 9 сакавіка, піша агенцтва «Минск-Новости», спаслаўшыся на першага прарэктара ўнівэрсытэту Георгія Вяршыну.

БНТУ перайшоў на індывідуальнае навучаньне анлайн 28 лютага. Плянавалася, што навучаньне такім чынам арганізуюць да 15 сакавіка.

У аднаго з замежных студэнтаў БНТУ 27 лютага дыягнаставалі каранавірус. Пад мэдычным назіраньнем апынуўся студэнт замежнік, а таксама іншыя студэнты і выкладчыкі ўнівэрсытэту.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG