Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Самы гераічны рэдактар самай гераічнай беларускай газэты». ВІДЭА


Ігар Гермянчук
Ігар Гермянчук

Новую кнігу зь «Біблятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя» пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука «Спадар Свабода» ўпершыню прадставяць на фэсьце «Прадмова», які адбудзецца ў Горадні 7 сакавіка.

«Спадар Свабода» — драматычны аповед пра нашага сучасьніка, якога параўноўваюць з Кастусём Каліноўскім. Герой кнігі Ігар Гермянчук (1961–2002) — журналіст, рэдактар, палітык. Гісторыя беларускай незалежнай прэсы — гэта шлях ад «Мужыцкай праўды» Каліноўскага да газэты «Свабода», якой прысьвяціў сябе Гермянчук.

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў назваў яго самым гераічным рэдактарам самай гераічнай беларускай газэты. Гермянчук рэдагаваў «Свабоду» з 1991 да 1997 году, калі суд закрыў яе.

Чаму і як закрылі «Свабоду», як яна стала выходзіць зь іншай назвай, чаму і як самога рэдактара звольнілі з фармулёўкай «за непрафэсіяналізм»? Пра гэта — у кнізе.

Аўтар кнігі гарадзенец Сяргей Астраўцоў супрацоўнічае з Радыё Свабода з 1993 году. Піша апавяданьні і аповесьці, выдаў каля дзесяці кніг, прозу падпісвае як Сяргей Астравец.

Сяргей Астраўцоў прадставіць кнігу ў Горадні 7 сакавіка ў рамках фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Час прэзэнтацыі 14.00–14.30. Адрас — Цэнтар гарадзкога жыцьця, вуліца Кірава, 3.

Кожны ахвочы зможа бясплатна атрымаць асобнік з подпісам аўтара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG