Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памерлі больш за 3,3 тысячы чалавек. У Беларусі COVID-19 аднеслі да небясьпечных хваробаў


Ілюстрацыйнае фота. Пацыент, заражаны коронавірусам, у бальніцы ў Тэгеране, 1 сакавіка 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Пацыент, заражаны коронавірусам, у бальніцы ў Тэгеране, 1 сакавіка 2020 году

На раніцу 6 сакавіка ў сьвеце зафіксавана больш за 98,4 тысячы выпадкаў заражэньня новым каранавірусам COVID-19, памерлі ад яго 3386 чалавек, выздаравелі — больш за 55,6 тысяч чалавек.

За апошнія суткі выпадкі заражэньня выявілі ў новых краінах: у Босьніі і Герцагавіне (1 чалавек), Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1 чалавек), Палестыне (7 чалавек), у Коста-Рыцы (1 чалавек), Коста-Рыцы (1 чалавек), Бутане (1 чалавек). Усяго выпадкі каранавірусу зафіксаваныя ўжо ў 88 краінах.

Найбольшая колькасьць заражаных — у Кітаі (80552 чалавекі), за ім ідуць Паўднёвая Карэя (6284 чалавекі), Італія (3858 чалавек) і Іран (3513 чалавек).

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла інфэкцыю, выкліканую новым каранавірусам, у пералік захворваньняў, якія нясуць небясьпеку для здароўя насельніцтва, разам з чумой, халерай, сібірскай язвай, актыўным тубэркулёзам органаў дыханьня, інфэкцыямі, якія перадаюцца полавым шляхам (пранцы і ганарэя) і гемарагічнымі ліхаманкамі Ласа, Марбург, Эбола. Новы каранавірс унесены ў сьпіс пад нумарам 7.

У Менску салёны наземнага грамадзкага транспарту пачалі апрацоўваць сродкамі дэзынфэкцыі, паведамілі агенцтву «Минск-Новости» на прадпрыемстве «Мінтранс».

У суседняй Расеі, у Маскве, улады ўвялі рэжым павышанай гатоўнасьці з прычыны каранавірусу, які прадугледжвае шэраг абмежаваньняў для грамадзян. Усе, хто прыбывае з Кітаю, Паўднёвай Карэі, Італіі, Ірану, Францыі, Нямеччыны і Гішпаніі, на працягу 14 дзён павінны «самаізалявацца» дома — не хадзіць на працу, вучобу, па магчымасьці не наведваць «грамадзкіх месцаў», у выпадку зьяўленьня сымптомаў хваробы не ісьці ў лякарню, а выклікаць доктара дамоў. Працадаўцаў абавязалі мераць тэмпэратуру ў работнікаў. У Санкт-Пецярбургу праз каранавірус адмянілі правядзеньне Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Расейскія авіякампаніі «Победа» і S7 увялі паслугі вяртаньня квітка для ўсіх тарыфаў.

У Беларусі на гэты момант каранавірус выявілі ў 6 чалавек, пра новыя выпадкі за апошнія суткі не паведамлялася.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG