Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Менску адзначылі дзень міліцыі. ФОТА

Кіраўніцтва беларускай міліцыі сабралася 4 сакавіка ў Менску, каб ускласьці кветкі да помніка тым, хто загінуў пры выкананьні службовага і воінскага абавязку. У гэты дзень у краіне афіцыйна адзначаецца Дзень міліцыі.

4 сакавіка 1917 году загадам грамадзянскага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел аховы парадку Ўсерасейскага земскага саюзу. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.

XS
SM
MD
LG