Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць дзеячоў царквы, якая паспрыяла эпідэміі каранавірусу ў Паўднёвай Карэі, ініцыявалі справу аб забойствах


Карэйскія вайскоўцы праводзяць дэзынфэкцыю ў муніцыпалітэце гораду Тэгу, 2 сакавіка 2020
Карэйскія вайскоўцы праводзяць дэзынфэкцыю ў муніцыпалітэце гораду Тэгу, 2 сакавіка 2020

Улады Паўднёвай Карэі зьвярнуліся ў пракуратуру з прапановай завесьці справу аб забойствах супраць дзеячоў царквы, якая паспрыяла эпідэміі каранавірусу. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паўднёвая Карэя мае найбольш захварэлых на COVID-19 па-за межамі Кітаю — 4,335. У панядзелак абвясьцілі пра 599 новых выпадкаў інфэкцыі. 26 чалавек памерлі.

Сярод новых выпадкаў інфэкцыі 377 былі у горадзе Тэгу, дзе месьціцца грамада царквы Сінчхонджы. Прадстаўнікі гэтай грамады наведвалі кітайскі горад Ухань і адмовіліся супрацоўнічаць з уладамі на пачатку эпідэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG