Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былыя прэзыдэнты Туркмэністану атрымаюць пажыцьцёвыя пасады


Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Былыя прэзыдэнты Туркмэністана будуць пажыцьцёва зьяўляцца чальцамі Халк Маслахаты (Нацыянальнай рады) — верхняй палаты парлямэнту, які створаць у краіне пасьля рэформы заканадаўчай улады.

Гэтыя прапановы зьмяшчаюцца ў праекце зьменаў Канстытуцыі, якія дзяржінфармагенцтва Туркмэністану апублікавала 24 лютага.

Згодна з праектам, кожны экс-прэзыдэнт, пакінуўшы пасаду, будзе заставацца чальцом Халк Маслахаты, калі толькі сам не адмовіцца ад гэтага права. Раней у Канстытуцыі Туркмэністану наогул не гаварылася пра лёс былых кіраўнікоў дзяржавы.

У праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі гаворыцца, што выконваць абавязкі цяжка хворага прэзыдэнта павінен будзе кіраўнік Халк Маслахаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG