ЗША і Талібан падпішуць мірнае пагадненьне 29 лютага ў Катары, паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо.
«Мы рыхтуемся да падпісаньня мірнага пагадненьня 29 лютага. Міжаўганскія перамовы пачнуцца неўзабаве пасьля гэтага», — цытуе дзяржсакратара ЗША Голас Амэрыкі.
Падпісаньню мірнага пагадненьня будзе папярэднічаць сямідзённы перыяд «скарачэньня гвалту», які пачнецца 21 лютага вечарам.
Пампэо выказаў упэўненасьць, што міжаўганскія перамовы прывядуць да заключэньня пастаяннага пагадненьня аб спыненьні агню і «выпрацоўцы дарожнай карты для будучага Аўганістану».