Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянам Кітая часова забароняць уезд у Расею


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пачынаючы з 20 лютага грамадзянам Кітая часова закрыюць уезд у Расею «ў прыватных, навучальных і турыстычных мэтах, а таксама ў мэтах ажыцьцяўленьня працоўнай дзейнасьці». Адпаведнае распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін.

Прычынай для забароны стала распаўсюджваньне каранавіруснай інфэкцыі. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла глябальную надзвычайную сытуацыю ў галіне аховы здароўя.

У Кітаі, па стане на вечар панядзелка, колькасьць хворых на пнэўманію, выкліканую каранавірусам Covid-19, склала амаль 72 500 чалавек, зь іх памерлі 1 тысяч 868 чалавек. Пры гэтым амаль столькі ж пацыентаў былі выпісаныя са шпіталяў.

За межамі мацерыковага Кітая каранавіруснай інфэкцыяй заражаныя каля тысячы чалавек, пяцёра зь іх памерлі. Больш за ўсё выпадкаў зарэгістравана ў Японіі — больш за 700, у тым ліку больш за 500 хворых сярод пасажыраў круізнага лайнэра «Diamond princess», які стаіць на карантыне ў порце Ёкагама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG