Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыя-расьсьледаваньне знайшло «сьлед ФСБ» у забойстве чачэнскага камандзіра


Вадзім Красікаў (вядомы таксама як Вадзім Сакалоў) — асноўны падазраваны ў забойстве Зэлімхана Хангашвілі
Вадзім Красікаў (вядомы таксама як Вадзім Сакалоў) — асноўны падазраваны ў забойстве Зэлімхана Хангашвілі

«Бэрлінскі забойца» Вадзім Красікаў, які пад прыдуманым імем Вадзіма Сакалова застрэліў у Бэрліне выхадца з Грузіі Зэлімхана Хангашвілі, перад паездкай у Эўропу трэніраваўся на базе спэцназу ФСБ «Вымпел», неаднаразова наведваў антытэрарыстычнае ўпраўленьне ФСБ і шмат разоў гаварыў па тэлефоне з адным з дзейных і некалькімі былымі супрацоўнікамі «Вымпела».

Пра гэта гаворыцца ў новым сумесным расьсьледаваньні Bellingcat, нямецкага часопіса Der Spiegel і расейскага выданьня The Insider.

Зэлімхан Хангашвілі, які падчас другой чачэнскай вайны камандаваў адным з падраздзяленняў, якія змагаліся супраць расейскіх войскаў, быў забіты ў сталіцы Нямеччыны 30 жніўня 2019 году. Падазраваны ў гэтым злачынстве быў затрыманы нямецкай паліцыяй па гарачых сьлядах: аказалася, што ён прыехаў у ЭЗ з дакумэнтамі на імя расіяніна Вадзіма Сакалова.

Папярэднія расьсьледаваньні журналістаў Bellingcat і іх партнэраў дазволілі ідэнтыфікаваць сапраўднае імя Сакалова — Вадзім Красікаў, а таксама з высокай доляй імавернасьці выказаць здагадку пра яго сувязь з расейскімі спэцслужбамі. Далейшае вывучэньне рэальнай асобы Красікава выявіла яго дачыненьне і да іншых замоўленых забойстваў.

Поўны тэкст на сайце расейскай службы Свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG