У горадзенскім парку Жылібэра ўвечары 14 лютага пачне працаваць кола агляду. Паглядзіце, як выглядае каралеўскі горад з птушынага палёту.
На новым коле можна падняцца на вышыню 14-павярховага дома — 42 мэтры.
У Беларусі колы агляду ёсьць таксама ў Менску (у парках Чалюскінцаў і Горкага), Берасьці і Гомлі. Менскае ў парку Горкага — самае высокае (54 мэтры), горадзенскае — на другім месцы па вышыні.
За савецкім часам кола агляду стаяла паблізу Калоскай царквы ў Горадні. Некалькі гадоў таму яго хацелі былі вярнуць у Калоскі парк, аднак урэшце спыніліся на парку Жылібэра, дзе ўжо даўно працуе парк атракцыёнаў.