Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саломапляценьне, наіўнае мастацтва і хатні хлеб прызналі гісторыка-культурнымі каштоўнасьцямі


Саламяныя цацкі на Ракаўскім фэсьце, ілюстрацыйнае фота
Саламяныя цацкі на Ракаўскім фэсьце, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства культуры Беларусі 12 лютага папоўніла сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў чатырма нематэрыяльнымі праявамі чалавечай творчасьці.

У сьпіс дадалі:

  • беларускія мастацкія практыкі саломапляценьня;
  • традыцыі інсытнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны (да такога мастацтва адносяць, напрыклад, працы Язэпа Драздовіча з Глыбоччыны);
  • традыцыю выпяканьня грачанага хлеба на тэрыторыі Маларыцкага раёну Берасьцейскай вобласьці;
  • традыцыі і тэхналёгіі выпяканьня хатняга хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёну Менскай вобласьці.
Язэп Драздовіч. Карціна «Пагоня». 1927 год
Язэп Драздовіч. Карціна «Пагоня». 1927 год

Агулам у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў больш за 5500 пунктаў. Гэта як нематэрыяльныя, так і фізычныя аб’екты: будынкі, помнікі, могілкі, карціны...

У мінулым месяцы ў сьпіс дадавалі традыцыі вясновых карагодаў зь вёскі на Піншчыне, шчадраваньня — «Конікі», выпечкі — «Поразаўская банкуха», вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай на тканіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG