Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў: Пуцін не прапаноўваў Лукашэнку аб’яднаньне Беларусі і Расеі 


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў адпрэчыў паведамленьні пра тое, што Ўладзімір Пуцін прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку аб’яднаньне Расеі і Беларусі. Як паведамляе агенцтва «Новости», Пяскоў заявіў, што гаворка ў размовах лідэраў ішла пра паглыбленьне саюзнай інтэграцыі.

Раней амэрыканскае агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Крамлі, паведаміла што Пуцін спрабаваў пераканаць Лукашэнку стварыць «звышдзяржаву» зь Беларусі і Расеі.

Паводле Bloomberg, паглынаньне Беларусі было галоўным плянам для Пуціна, каб захаваць уладу пасьля 2024 году, калі скончыцца тэрмін ягоных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Пуцін беспасьпяхова спрабаваў ціснуць на Лукашэнку цягам месяца перад 15 студзеня, калі выступіў з пасланьнем Фэдэральнаму сходу і прапанаваў зьмяніць Канстытуцыю. Гэтыя зьмены былі ўжо плянам «Б», піша Bloomberg.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG