Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта прэстыжна». Беларусь і Ўкраіна рыхтуюцца падаць заяўку на Алімпіяду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украіна пачынае распрацоўваць плян для падрыхтоўкі супольнай заяўкі зь Беларусьсю на правядзеньне летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

Паводле кіраўніка ўкраінскага ўраду, гэты плян мусіць адпавядаць усім крытэрыям, вызначаным Міжнародным алімпійскім камітэтам.

«Гэта важны і адказны іміджавы крок. Такія маштабныя праекты спрыяюць абнаўленьню інфраструктуры краіны, павышэньню турыстычнай прывабнасьці і нацыянальнага прэстыжу ў сьвеце ў цэлым», – заявіў Аляксей Ганчарук сёньня на пасяджэньні арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы ўкраінскай зборнай да ўдзелу ў сёлетняй Алімпіядзе ў Японіі.

Папярэдне, як адзначыў Аляксей Ганчарук, Украіна мусіць вывучыць досьвед Беларусі ў правядзеньні Эўрапейскіх гульняў і эўрапейскіх краін у правядзеньні Алімпіяд. Пасьля канцэпцыя пляну будзе перададзена беларускаму боку для амберкаваньня.

Аляксей Ганчарук
Аляксей Ганчарук

Тэма супольнай заяўкі ад Беларусі і Ўкраіны на правядзеньне Алімпійскіх гульняў упершыню абмяркоўвалася летась у Жытоміры на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Зяленскага.

«Думаю, нашы дзяржавы разам маглі б пазмагацца за права правядзеньня міжнародных спартыўных спаборніцтваў высокага ўзроўню. Гэта я кажу аб прапанове прэзыдэнта Ўкраіны разам падумаць над тым, ці не замахнуцца нам на Алімпійскія гульні. Для дзьвюх краін гэта пад сілу», – такім чынам адрэагаваў кіраўнік Беларусі на ініцыятыву ўкраінскага калегі.

Як вядома, летнія Алімпійскія гульні адбудуцца сёлета ў Токіё (Японія), у 2024-ым – у Парыжы (Францыя), у 2028-ым – у Лос-Анджэлесе (ЗША). Такім чынам, летняя Алімпіяда 2032 – бліжэйшая, на правядзеньне якой могуць прэтэндаваць Украіна і Беларусь.

Алімпійскія гульні яшчэ ніколі не праводзіліся ў дзьвюх краінах адначасова. Украіна супольна з Польшчай прымала турнір па футболе Эўра-2012, а Беларусь – Эўрапейскія гульні-2019.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG