Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта за некалькі тыдняў патаньнела амаль на 20%


10 лютага рублёвая цана расейскай нафты Urals упершыню за два гады апусьцілася ніжэй за ўзровень 3,4 тысячы рублёў (53,3 даляры) за барэль. У ходзе таргоў яе цана апускалася на 2,6%, да 3 390 рублёў за барэль — мінімальнага значэньня з 15 лютага 2018 году.

Амаль бесьперапыннае падзеньне цэнаў на нафту працягваецца чацьвёрты тыдзень запар, і за гэты час нафта патаньнела амаль на 20%.

Зьніжэньне рублёвай цаны нафты адбылося ўсьлед за падзеньнем цэнаў на эўрапейскім рынку нафты. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, 10 лютага цана расейскай нафты Urals на спот-рынку апускалася да адзнакі 52,82 даляра за барэль — мінімальнага значэньня з 2 студзеня 2019 году.

Падзеньне цэнаў на нафту зьвязана з тым, што інвэстары асьцерагаюцца ўплыву эпідэміі каранавірусу на спажываньне паліва ў Кітаі, які зьяўляецца найбуйнейшым імпартэрам нафты ў сьвеце, паведамляе «Коммерсантъ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG