Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: Ігар Шуневіч ня мае дачыненьня да «цукровай справы»


Архіўнае фота. Ігар Шуневіч падчас працы міністрам унутраных спраў Беларусі
Архіўнае фота. Ігар Шуневіч падчас працы міністрам унутраных спраў Беларусі

Пра гэта Свабодзе паведаміў афіцыйны прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Андрэй Яраш.

Інфармацыя пра магчымае затрыманьне былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў сувязі з так званай «цукровай справай» зьявілася ў канцы мінулага тыдня. Розныя крыніцы паведамлялі як пра магчымае затрыманьне Шуневіча, так і пра зьмяшчэньне яго пад хатні арышт. Раніцай панядзелка 10 лютага сытуацыю Свабодзе пракамэнтавалі ў КДБ.

«Ігар Шуневіч не зьяўляецца фігурантам ніводнай крымінальнай справы, якая на гэты момант знаходзіцца ў працы сьледчага ўпраўленьня Камітэта дзяржаўнай бясьпекі», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш.

Раней інфармацыю аб магчымым затрыманьні Ігара Шуневіча не змаглі пацьвердзіць у МУС і Сьледчым камітэце.

Што вядома пра «цукровую справу»

КДБ завёў крымінальныя справы паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры» ў дачыненьні да адказных асобаў і паводле ч. 2 арт. 431 «Даваньне хабару ў буйным памеры» да бізнэсоўцаў. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакараньне да 15 гадоў.

Расьсьледаваньне працягваецца. Сьледчы Канстанцін Бычак сьцьвярджае, што фігуранты даюць паказаньні з прызнаньнямі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.

Цяпер затрыманыя:

  • дырэктар Гарадзейскага цукровага камбінату Міхаіл Крыштаповіч,
  • дырэктар Слуцкага цукроварафінаднага камбінату Мікалай Пруднік,
  • дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу Віктар Міронаў,
  • дырэктар Скідальскага цукровага заводу Дзьмітры Ягораў,
  • Былы намесьнік кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Уладзімер Ціхіня,
  • дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітры Кірылаў,
  • Заснавальнік расейскай кампаніі «Полимер» Сяргей Кананенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG