Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 150 тысяч даляраў. Лукашэнка павялічыў прэміі за мэдалі на спаборніцтвах


Ілюстрацыйнае фота. Мэдалісты Алімпіяды — 2016 у Нацыянальным аэрапорце Менск.
Ілюстрацыйнае фота. Мэдалісты Алімпіяды — 2016 у Нацыянальным аэрапорце Менск.

Аляксандар Лукашэнка павялічыў памеры грашовых прызоў спартоўцам за мэдалі на Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях, піша Tut.by.

За золата на Алімпіядзе спартоўцы атрымаюць каля 150,4 тысячы даляраў, за срэбра — 75,3 тысячы даляраў, бронзу — 50,1 тысячу даляраў.

За мэдалі на Параалімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях прэміі меншыя:

  • за золата — 50,1 тысяча даляраў;
  • срэбра — 30,1 тысяча даляраў;
  • бронза — 20,1 тысяча даляраў.

Трэнэрам і іншым спэцыялістам, якія прымалі ўдзел у спартовай падрыхтоўцы алімпійцаў выплацяць узнагароду ад 20% да 100% ад кошту іх прызоў (у залежнасьці ад ступені ўдзелу).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG