Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі 7 лютага


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі заплянаваная на 7 лютага, пацьвердзіў журналістам прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў.

«Сапраўды, такая сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі рыхтуецца на пятніцу. Яна будзе ў Расеі», — цытуе Пяскова «​Інтэрфакс»​.

Паводле Пяскова, сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў папярэднічалі кантакты на працоўным узроўні, якія працягваюцца і цяпер.

Падчас паездкі 4 лютага ў Добруш Аляксандар Лукашэнка сказаў, што гатовы сустрэцца з прэзыдэнтам Пуціным і гаварыць яму адкрыта: наступіў момант ісьціны.

«Мы зь ім стварылі гэтыя добрыя стасункі. Мы былі архітэктарамі гэтых стасункаў, ці нам іх ламаць на зыходзе нашай палітычнай кар’еры. Мы ж ня вечныя. Што мы пакінем пасьля сябе — вось у чым пытаньне».

Лукашэнка дадаў, што Расея не перавяла Беларусь на ўнутрырасейскія цэны на энэрганосьбіты, хоць нібыта абяцала, калі купляла «Белтрансгаз».

А таксама ён удакладніў, што Беларусь як незалежная краіна сама вызначае сваю зьнешнюю палітыку, намякнуўшы на нэрвовую рэакцыю ў Маскве на нядаўні візыт у Менск Дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG