Лінкі ўнівэрсальнага доступу

OPEC і Расея рыхтуюцца да зьмяншэньня здабычы нафты ў сувязі з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Арганізацыя краінаў — экспартэраў нафты (OPEC ) разглядае меры па зьмяншэньні здабычы нафты на паўмільёна барэляў у суткі. Гэта зьвязана са зьніжэньнем попыту на нафту праз распаўсюд каранавірусу, паведамляе Reuters са спасылкай тры крыніцы ў краінах OPEC.

Удзельнікі Арганізацыі краін-экспартэраў нафты і Расеі — аб’яднаньня, вядомага як OPEC +, плянуюць сабрацца на надзвычайную сустрэчу 14-15 лютага, замест заплянаванай раней чарговай сустрэчы на сакавік.

З пачатку 2020 году цэны на нафту ўпалі на 10 даляраў і складаюць цяпер 56 даляраў за барэль. Гэта ніжэй за ўзровень, неабходны многім краінам OPEC для захаваньня збалянсаваных бюджэтаў. Цана нафты Brent упала да мінімуму за 13 месяцаў, піша Interfax.

Попыт на нафту ў Кітаі упаў прыкладна на 3 мільёны барэляў у суткі, што складае каля 20% абʼёму спажываньня, на фоне распаўсюду каранавірусу, піша Bloomberg са спасылкай на дасьведчаныя крыніцы. Гэта самы сурʼёзны шок для попыту з часоў фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings мяркуе, што працяг распаўсюду каранавірусу можа стрымаць рост попыту на нафту, што прывядзе да ўзмацненьня перавытворчасьці праз павелічэньне здабычы ў Бразыліі, Нарвэгіі і ЗША.

Сябра OPEC Іран заявіў 3 лютага, што распаўсюд вірусу нанес удар па попыце і запатрабаваў намаганьняў для стабілізацыі цэн, паведаміла іранскае агенцтва IRNA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG