Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што міністар замежных спраў Літвы гаварыў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці


Лінас Лінкявічус, архіўнае фота
Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус 3–5 лютага наведвае Беларусь з працоўным візытам. Сёньня ў Менску ён сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыйных партый.

На сустрэчы, сярод іншых, былі Станіслаў Шушкевіч, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Генадзь Фядыніч, Алесь Бяляцкі, Алег Гулак, Андрэй Дынько, Юры Хашчавацкі.

Пра дэталі размовы карэспандэнту Свабоды расказаў кіраўнік цэнтру «Эўрапейскі дыялёг» Анатоль Лябедзька.

Паводле Лябедзькі, галоўныя тэмы візыту Лінкявічуса — Беларуская АЭС і правы чалавека.

Атамную станцыю ў Астраўцы міністар лічыць праблемай, аднолькавай для беларусаў і літоўцаў. Бо яна небясьпечна блізкая да абедзьвюх сталіц — 50 кілямэтраў да Вільні і 150 да Менску.

Лінкявічус таксама запэўніў, што Вільня будзе пасьлядоўнай у адстойваньні дэмакратыі. «І, гаворачы пра эканоміку і бясьпеку, яна таксама будзе гаварыць і пра правы чалавека, пра свабодныя і сумленныя выбары па стандартах АБСЭ», — расказаў Анатоль Лябедзька.

Ён таксама адзначыў, што ўдзельнікаў сустрэчы яднала «заклапочанасьць сувэрэнітэтам Беларусі».

Доўжылася сустрэча больш за гадзіну.

Перад гэтым Лінас Лінкявічус сустрэўся ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёну зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Уладзімер Макей і Лінас Лінкявічус у Рымдзюнах
Уладзімер Макей і Лінас Лінкявічус у Рымдзюнах

У Рымдзюнах і суседніх Гервятах жыве больш за тысячу літоўцаў. А ўсяго ў Беларусі літоўская дыяспара налічвае больш за 5 тысяч чалавек.

4 лютага Лінас Лінкявічус сустрэнецца з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Румасам, а таксама зноў з Уладзімерам Макеем, але цяпер ужо сустрэча пройдзе ў пашыраным складзе. Лінкявічус і Макей плянуюць зрабіць сумесную заяву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG