Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасьць за нажавы напад у Лёндане


На месцы нападу
На месцы нападу

Тэрарыстычная групоўка «ісламская дзяржава» 3 лютага ўзяла на сябе адказнасьць за напад з нажом на мінакоў на поўдні Лёндану, які зьдзейсьніў напярэдадні 20-гадовы Судэш Аман.

У паведамленьні, апублікаваным у сацсетках ад імя «ісламскай дзяржавы», гаворыцца, што нападнік быў «ваяром» гэтай групоўкі, а яго дзеяньні зьвязаныя зь нядаўнім заклікам кіраўніцтва «ісламскай дзяржавы» зьдзяйсьняць тэракты супраць грамадзян краінаў, якія змагаюцца з джыхадыстамі ў Сырыі і Іраку.

У выніку нападу ў квартале Стрэтэм тры чалавекі былі параненыя. Паліцыя застрэліла нападніка. Сьледзтва лічыць напад тэрактам.

Судэш Аман усяго тыдзень таму выйшаў з турмы, дзе адбываў трохгадовы тэрмін за злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам. Ён быў вызвалены датэрмінова, адбыўшы толькі палову тэрміну.

Гэта ўжо другі выпадак у Лёндане за апошні час, калі напад зьдзяйсьняў чалавек, вызвалены датэрмінова. У лістападзе на Лёнданскім мосьце Ўсман Хан забіў нажом двух чалавек. Ён сам быў застрэлены паліцыяй.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Барыс Джонсан 2 лютага заявіў, што неабходна абмежаваць права на датэрміновае вызваленьне людзей, асуджаных за злачынствы, зьвязаныя з тэрарызмам. Паводле Джонсана, яны не павінны выходзіць на волю аўтаматычна, без дадатковых праверак. Джонсан ня выключыў, што заканадаўства зьменяць так, каб перашкодзіць датэрміноваму выхаду на волю тых, хто ўжо цяпер сядзіць у турмах.

Пры гэтым маці нападніка сьцьвярджае, што ён патрапіў пад уплыў радыкальных ідэй, ужо знаходзячыся ў турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG