У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Таксама чакаем вас на фэстывалі «Uzajemna», які пройдзе 2 лютага з 17:00 да 22:00 у клюбе «Re: public». У 17:00 Сяргей Абламейка падпіша кнігі першым 100 наведнікам фэсту.
У часе пахаваньня Каліноўскага і яго паплечнікаў у Беларусі вялося шмат дыскусіяў пра Кастуся: наш ці ня наш, герой ці не герой, любіць ці не любіць. Новая кніга падводзіць рысу пад гэтымі спрэчкамі і расстаўляе ўсе кропкі над «і».
Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.
Уваход вольны. Зарэгіструйцеся ТУТ
Каб атрымаць кнігу ад Радыё Свабода ў падарунак, калі ласка, адкажыце на пытаньні ў анкеце пры рэгістрацыі. Нам важнае вашае меркаваньне!